Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абагналі інфляцыю! Сярэдні заробак за сьнежань наблізіўся да 600 даляраў, за год вырас на 5,5%


Сярэдні налічаны заробак у сьнежні 2019 году склаў 1238,7 рубля, паведамляе Белстат. Паводле сьнежаньскага сярэднямесячнага курсу Нацбанку гэта 587,79 даляра.

Гэта на 125,6 рубля больш за мінулы месяц. Але звычайна сярэднія сьнежаньскія заробкі істотна большыя за мінулыя месяцы за кошт гадавых прэміяў і выплатаў «трынаццатага заробку» ў некаторых кампаніях.

За цэлы год сярэдні заробак склаў 1090,9 рубля — 521,61 даляра паводле сярэднегадавога курсу Нацбанку. Пры тым у студзені сярэдні заробак складаў толькі 455 даляра.

У рублёвым эквіваленце заробак сьнежня-2019 на 5,5% большы за сьнежань-2018. Калі ж пералічыць у даляры, выходзіць больш на цэлых 12,35%. Інфляцыя за год тым часам склала толькі 4,7%.

Найбольшы сярэдні заробак маюць у ІТ: 4477,7 рубля за сьнежань (на 1,9% менш за сьнежань-2018). Сьледам — заробкі ў фінансах і страхаваньні (3011,8 рубля) і паветраным транспарце (2875,0 рубля).

Найменшы сярэдні заробак у сьнежні мелі цырульнікі — усяго 680,4 рублёў (на 13,6% больш за сьнежань-2018). Крыху больш за іх мелі ва ўстановах сацыяльных паслугаў (716,2 рубля) і ў бібліятэках, музэях і архівах (721,6 рубля).

Сярэднестатыстычны беларус атрымлівае на рукі менш

Сярэдні заробак — ня тое, што атрымлівае на рукі сярэднестатыстычны беларус. Гэты паказьнік публікуецца без уліку вынятку падаткаў і збораў; вылічваецца як сума ўсіх заробкаў у краіне, падзеленая на колькасьць атрымальнікаў заробкаў.

Тое, што мае сярэднестатыстычны беларус, завецца мэдыянным заробкам. На лістапад 2019 году ён склаў 848,5 рубля (412,75 даляра).

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG