Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Маскоўскую антыдопінгавую лябараторыю пазбавілі ліцэнзіі


Кіраўнік Расейскага антыдопінгавага агенцтва Юрый Ганус
Кіраўнік Расейскага антыдопінгавага агенцтва Юрый Ганус

Сусьветнае антыдопінгавае агенцтва (WADA) прыпыніла дзеяньне ліцэнзіі Маскоўскай антыдопінгавай лябараторыі. Як паведамляецца на сайце арганізацыі, гэтае рашэньне будзе дзейнічаць да канца дысцыплінарнага разбору.

Да таго часу Маскоўскай антыдопінгавай лябараторыі забаронена выконваць любую працу, зьвязаную з аналізам узораў крыві па праграме «Біялягічны пашпарт спартоўца».

Кіраўнік Расейскага антыдопінгавага агенцтва Юрый Ганус ужо заявіў, што рашэньне WADA не кране спартоўцаў, паколькі ведамства працуе зь лябараторыямі Стакгольма, Кёльна, Гента і Лязаны, і яны могуць замяніць Маскоўскую лябараторыю, пакуль дзейнічае забарона на яе дзейнасьць.

Прыпыненьне ліцэнзіі Маскоўскай лябараторыі зьвязанае з рашэньнем WADA аб адхіленьні Расеі ад міжнародных спартыўных спаборніцтваў тэрмінам на чатыры гады. Такія меры былі прынятыя з прычыны маніпуляцыяў з базай дадзеных Маскоўскай антыдопінгавай лябараторыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG