У апошнім матчы асноўнага раўнду Эўра-2020 зборная Беларусі згуляла ўнічыю з камандай Аўстрыі — 36:36.
У выніку беларуская каманда заняла перадапошняе месца ў групе і ня трапіла ў паўфінал.
Гэта таксама значыць, што беларускія гандбалісты выбылі з барацьбы за пуцёўкі на сёлетнюю Алімпіяду ў Токіё.