Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі заплянавалі правесьці першы Чэмпіянат Эўропы па роварным спорце


Ілюстрацыйнае фота. Фэстываль «Viva ровар» у Менску, 2017 год
Ілюстрацыйнае фота. Фэстываль «Viva ровар» у Менску, 2017 год

Першы чэмпіянат Эўропы па роварным спорце заплянавалі правесьці ў Менску 1–15 жніўня 2021 году, паведамляе сайт Эўрапейскага роварнага зьвязу.

Чакаецца, што чэмпіянат Эўропы ў шасьці дысцыплінах будзе праходзіць на працягу двух тыдняў у Менску і Менскай вобласьці. Ён будзе ўключаць элітныя чэмпіянаты Эўропы па алімпійскіх дысцыплінах, гонкі на дарожных, горных (MTB), трэкавых і кросавых (BMX) роварах, а таксама BMX-фрыстайл і масавую 120-кілямэтровую гонку Gran Fondo.

Надалей чэмпіянат плянуюць праводзіць кожныя чатыры гады. Чакаецца ўдзел каля 5 тысяч спартоўцаў з 50 краін.

Дамову аб намерах правесьці чэмпіянат у Менску падпісалі 17 студзеня прэзыдэнт Эўрапейскага роварнага зьвязу Рока Катанэо і старшыня Беларускай фэдэрацыі роварнага спорту Натальля Цылінская, канчатковае пагадненьне плянуюць падпісаць у бліжэйшыя некалькі тыдняў.

«У Менску практычна ўсё гатова для правядзеньня маштабнага велафоруму. Створаная выдатная інфраструктура. Неабходна будзе толькі дапрацаваць трасы для правядзеньня спаборніцтваў у горных дысцыплінах. Але мы не сумняёмся, што беларускі бок пасьпяхова справіцца з гэтай задачай», — сказаў Рока Катанэо, камэнтуючы падпісаньне кантракту, піша БелТА.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG