Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пуцін адмовіўся быць «па-над прэзыдэнтам» праз рызыку двоеўладзьдзя


Уладзімір Пуцін падчас сустрэчы са студэнтамі і школьнікамі ў адукацыйным цэнтры «Сырыюс», Сочы, 22 студзеня 2020
Уладзімір Пуцін падчас сустрэчы са студэнтамі і школьнікамі ў адукацыйным цэнтры «Сырыюс», Сочы, 22 студзеня 2020

На прапанову заняць па прыкладзе Лі Куан Ю ў Сынгапуры пост «настаўніка» будучага новага кіраўніка дзяржавы Ўладзімір Пуцін адказаў, што такая сытуацыя была б пагібельнай для Расеі.

Зьяўленьне ў Расеі інстытуту, які б стаяў над кіраўніком дзяржавы, будзе «абсалютна пагібельнае» для краіны, заявіў прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін на сустрэчы са студэнтамі і школьнікамі ў адукацыйным цэнтры «Сырыюс» у Сочы.

Пра гэта паведамляе агенцтва РБК са спасылкай на трансьляцыю сустрэчы на тэлеканале «Расея-24».

«Тое, што вы прапануеце, будзе падрываць інстытут прэзыдэнта. Для такой краіны, як Расея, гэта непрыдатна» — сказаў Пуцін, адказваючы на пытаньне студэнткі аб тым, ці магчымае ўвядзеньне ў Расеі — па прыкладзе Сынгапуру — пасады міністра-настаўніка.

Неабходнасьць увядзеньня такой пасады студэнтка патлумачыла жаданьнем забясьпечыць пераемнасьць улады і ўстойлівасьць дзяржавы пасьля таго, як Пуцін пакіне пасаду прэзыдэнта Расеі.

«Нам трэба будзе працаўладкоўвацца, заводзіць сем’і, неяк рэалізоўвацца ў жыцьці, і такія важныя працэсы прыпадуць на пэрыяд пераменаў, паколькі вы скончыце свой тэрмін як прэзыдэнт. І наогул пэрыяд пераменаў выклікае трывогу. Паколькі тое, што было ў 1990-я... Калі верыць бацькам, на вуліцу было страшна выйсьці» — сказала дзяўчына.

«Вы хочаце, каб я быў настаўнікам, так?» — пацікавіўся Пуцін. І, атрымаўшы адказ «як варыянт», сказаў, што сынгапурскі вопыт для Расеі не падыходзіць.

«У розных краінах розная сытуацыя, розная гісторыя, розная культура. У нас, калі зьявіцца нейкі інстытут над прэзыдэнтам, гэта будзе азначаць ні што іншае, як двоеўладзьдзе. Абсалютна згубная сытуацыя для такой краіны, як Расея», — растлумачыў Пуцін.

Прэм'ер Расеі Уладзімір Пуцін і сынгапурскі міністар-мэнтар Лі Куан Ю, Нова-Агарова, 22 верасьня 2009
Прэм'ер Расеі Уладзімір Пуцін і сынгапурскі міністар-мэнтар Лі Куан Ю, Нова-Агарова, 22 верасьня 2009

У той жа час Пуцін высока ацаніў дзеяньні Лі Куан Ю, які быў першым прэмʼер-міністрам Сынгапуру і займаў гэтую пасаду больш за 30 гадоў (1959-1990), а потым быў старэйшым міністрам (1990-2004) і міністрам-настаўнікам (2004-2011 ). Апошнюю пасаду Лі Куан Ю займаў ва ўрадзе, якім кіраваў яго сын, цяперашні прэмʼер-міністар Сынгапуру Лі Сянь Лун.

«Ён быў бацька. Так што там пераемнасьць была прамая», — сказаў Пуцін, назваўшы Лі Куан Ю выбітным чалавекам, які стварыў Сынгапур як краіну.

Раней сёньня Пуцін перасьцярог ад экспэрымэнтаў з парлямэнцкай формай кіраваньня. Паводле яго, такая сыстэма нярэдка дае збоі, што не дазваляе сфармаваць урад, а ў Расеі такая сытуацыя стала б катастрофай.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG