Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Брытанія не пагаджаецца на другі рэфэрэндум аб незалежнасьці Шатляндыі


Борыс Джонсан і Нікала Стэрджэн, ліпень 2019
Борыс Джонсан і Нікала Стэрджэн, ліпень 2019

Лёндан афіцыйна адхіліў заклік Эдынбургу правесьці другі рэфэрэндум аб незалежнасьці Шатляндыі.

The Guardian паведамляе, што прэм’ер-міністар Вялікабрытаніі Борыс Джонсан адмовіў кіраўніцы шатляндзкага ўраду Нікале Стэрджэн у яе фармальнай просьбе перадаць Эдынбургу паўнамоцтвы, неабходныя для правядзеньня другога такога рэфэрэндуму.

Джонсан у сваёй адмове адзначыў, што «чарговы рэфэрэндум аб незалежнасьці працягне палітычную стагнацыю, якая назіралася ў Шатляндыі ў апошнім дзесяцігодзьдзі, а шатляндзкія школы, шпіталі і працоўныя месцы застануцца зноў без належнай увагі з прычыны кампаніі за аддзяленьне ад Вялікабрытаніі».

Стэрджэн накіравала сваю просьбу ў Лёндан пасьля таго, як яе Шатляндзкая нацыянальная партыя заваявала 48 з 59 месцаў у парлямэнце Шатляндыі на агульных брытанскіх выбарах у сьнежні. Стэрджэн зрабіла рэфэрэндум ключавым момантам ў перадвыбарчай плятформе сваёй партыі.

У верасьні 2014 году ў Шатляндыі ўжо праводзіўся рэфэрэндум аб незалежнасьці ад Брытаніі. Прыхільнікі незалежнасьці тады прайгралі: 55,3% шатляндцаў прагаласавалі супраць выхаду Шатляндыі са складу Злучанага Каралеўства.

Прыхільнікі новага рэфэрэндуму кажуць, што ад таго часу сытуацыя зьмянілася, бо Брытанія выходзіць з Эўразьвязу, а большасьць шатляндцаў на рэфэрэндуме пра Брэксыт прагаласавалі супраць.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG