Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: гадавіна візыту Біла Клінтана ў Беларусь


Падзеі 15 студзеня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дата дня

15 студзеня 1994 году прэзыдэнт ЗША Біл Клінтан наведаў Беларусь з афіцыйным візытам.

Біл Клінтан выступае перад моладзьдзю ў Акадэміі навук Беларусі, 15 студзеня 1994 году
Біл Клінтан выступае перад моладзьдзю ў Акадэміі навук Беларусі, 15 студзеня 1994 году

Ён правёў сустрэчы са старшынём Вярхоўнага Савета Станіславам Шушкевічам, старшынём Савету міністраў Вячаславам Кебічам, кіраўніком парлямэнцкай Апазыцыі БНФ Зянонам Пазьняком. Таксама Клінтан выступіў перад моладзьдзю ў Акадэміі навук і наведаў Курапаты.

Таксама ў гэты дзень

1919 — Марк Шагал заснаваў Віцебскую народную мастацкую вучэльню.

Марк Шагал
Марк Шагал

1943 — у ЗША скончанае будаўніцтва Пэнтагону, які лічыцца самым вялікім у сьвеце адміністрацыйным будынкам.

1991 — у Менску быў заснаваны Нацыянальны дзяржаўны гуманітарны ліцэй імя Якуба Коласа.

1994 — беларускія праваахоўнікі выдалі Літве былых кіраўнікоў кампартыі Літвы Мікаласа Буракявічуса і Юозаса Ермалавічуса, якіх абвінавачвалі ў спробе дзяржаўнага перавароту ў студзені 1991 году. Літоўскія камуністы знаходзіліся ў Беларусі нелегальна. Гэта было падставай для закрытага паседжаньня Вярхоўнага Савету, на якім дэпутат Лукашэнка прапанаваў паставіць пытаньне аб адстаўцы Старшыні ВС Станіслава Шушкевіча.

1994 — «Народная газэта» надрукавала артыкул Зянона Пазьняка «О русском империализме и его опасности», у якім лідэр БНФ напісаў, што і пры «дэмакратычнай» уладзе Расея не пазбавілася імпэрскіх комплексаў. У артыкуле адзначалася, што толькі нацыянальныя ідэя і кансалідацыя могуць уратаваць беларусаў.

2001 — Джымі Ўэйлз і Лары Сангер заснавалі Вікіпэдыю.

У гэты дзень нарадзіліся

1662 — Мальер, камэдыёграф Францыі і новай Эўропы, стваральнік клясычнай камэдыі.

1742 — Францішак Нарвойш, беларускі інжынэр, матэматык.

1850 — Соф’я Кавалеўская, расейскі матэматык і мэханік, першая ў сьвеце жанчына-прафэсар.

1891 — Восіп Мандэльштам, расейскі літаратар і перакладчык.

1900 — Павал Горын-Каляда, беларускі навуковец і дзяржаўны дзяяч.

1908 — Заір Азгур, беларускі скульптар.

Заір Азгур, здымак 1928 году.
Заір Азгур, здымак 1928 году.

1918 — Гамаль Абдэль Насэр, лідэр эгіпэцкай рэвалюцыі, другі прэзыдэнт Эгіпту.

1929 — Марцін Лютэр Кінг, барацьбіт за роўныя правы для афраамэрыканскіх грамадзянаў ЗША.

1936 — Янка Сіпакоў, беларускі пісьменьнік.

Янка Сіпакоў
Янка Сіпакоў

У памяці

1919 — былі забітыя Роза Люксэмбург і Карл Лібкнэхт, нямецкія камуністычныя палітыкі.

2000 — памёр Уладзімер Шыцік, беларускі пісьменьнік-фантаст.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG