Суд Пружанскага раёну 8 студзеня пакараў 7 гадамі абмежаваньня волі ў калёніі-пасяленьні кіроўцу лесавоза, бярвеньнем зь якога летась у лютым забіла бабулю з унучкай у Ружанах.
Таксама яму на 5 гадоў забаранілі кіраваць транспартнымі сродкамі.
Прысуд не набыў моц і можа быць абскарджаны.
Што здарылася?
17 лютага прычэп зь бярвеньнем перакуліўся і забіў шасьцімесячную дзяўчынку і яе 45-гадовую бабулю ў Ружанах.
Раней жыхары трохтысячнага мястэчка неаднаразова прасілі мясцовыя ўлады зрабіць ходнікі і пешаходны пераход на той самай вуліцы, дзе здарылася трагедыя. Экспэртыза паказала, што кіроўца быў цьвярозы.