Падзеі 7 студзеня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
7 студзеня адзначаецца Раство Хрыстова паводле Юліянскага календара. У гэты дзень пачыналі хадзіць пераапранутыя калядоўнікі. Яны сьпявалі песьні, а гаспадары павінны былі запрасіць іх у хату і пачаставаць.
Дзень у гісторыі
1610 — Галілео Галілей упершыню паведаміў пра адкрыцьцё чатырох найбуйнейшых спадарожнікаў Юпітэра.
1929 — у Менску пачалася ІІ Усебеларуская краязнаўчая канфэрэнцыя.
У гэты дзень нарадзіліся
1897 — Язэп Адамовіч, старшыня Савету народных камісараў БССР. У часы ягонага кіраваньня (1924–1927 гг.) праводзілася дзяржаўная палітыка беларусізацыі. У часы сталінскіх рэпрэсіяў Адамовіч скончыў жыцьцё самагубствам (1937 г.).
1907 — опэрная сьпявачка Соф’я Друкер, народная артыстка Беларусі.
1910 — Канстанцін Заслонаў, адзін з арганізатараў савецкага партызанскага руху на тэрыторыі Беларусі.
У памяці
1943 — памёр славуты сэрбскі інжынэр і вынаходнік у галіне электратэхнікі і радыётэхнікі Нікола Тэсла.
1964 — памёр беларускі паэт Янка Журба.
1991 — памёр беларускі сатырык і драматург Кандрат Крапіва.