Здарэньне адбылося ўначы 28 верасьня, калі два мясцовыя жыхары вырашылі паляваць на дзіка. Івейскі раённы аддзел Сьледчага камітэта вынес абвінавачваньне 54-гадоваму стрэлку, які параніў свайго прыяцеля.
Мужчыны ня мелі паляўнічых пуцёвак і дазволаў на здабычу жывёлы. Падчас паляваньня адзін з іх стрэліў па незразумеламу сілуэту. Ім апынуўся яго 61-гадовы знаёмы. У выніку чаго ён атрымаў цяжкае кулявое раненьне.
Раней абодва мужчыны былі прыцягнутыя да адміністрацыйнай адказнасьці за паляваньне без належнага дазволу. Іх пакаралі штрафамі ў памеры 637,5 рублёў. Акрамя таго яны пазбаўленыя спэцыяльнага права тэрмінам на год, у іх канфіскаваныя зброя і боепрыпасы.
Дома ў абвінавачанага знайшлі і канфіскавалі патроны, якія зьяўляюцца боепрыпасамі для наразной агнястрэльнай зброі. Яны захоўваліся ў мэталічнай скрыні з боепрыпасамі да паляўнічай гладкаствольнай зброі.
Івейскі раённы аддзел Сьледчага камітэта прад'явіў мужчыну абвінавачваньне два артыкулы Крымінальнага кодэкса: прычыненьне цяжкага цялеснага пашкоджаньня па неасьцярожнасьці і незаконныя набыцьцё, захоўваньне, перавозка, нашэньне боепрыпасаў.