Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусы паскардзіліся ў ААН на сваю дзяржаву 332 разы. Колькі разоў адмовілі?


Беларускі дом правоў чалавека апублікаваў статыстыку зваротаў у Камітэт правоў чалавека ААН, якія паступілі ад беларусаў аб сваёй дзяржаве.

Па стане на 16 сьнежня лічбы былі такія:

  • агулам былі зарэгістраваны 332 звароты;
  • чакаюць разгляду 152 звароты;
  • парушэньні Міжнароднага пакту аб палітычных і грамадзянскіх правах пацьверджаныя ў дачыненьні 136 зваротаў;
  • прызнаныя непрымальнымі 18 зваротаў;
  • камунікацыя спыненая па 14 зваротах;
  • не пацьвердзілі парушэньні ў 2 зваротах.

Але беларускія ўлады ігнаруюць рашэньні Камітэту правоў чалавека ААН і не даюць пацярпелым кампэнсацыю шкоды або прававую абарону.

Напрыклад, Камітэт ААН у пачатку сьнежня прыняў ужо трэцяе рашэньне аб скаргах беларускага журналіста-фрылянсэра Кастуся Жукоўскага, тройчы штрафы яму прызнавалі парушэньні ягоных правоў журналіста.

Але ніякіх кампэнсацыяў ад беларускіх уладаў яму не было. Жукоўскі ў студзені зьехаў зь Беларусі пасьля нападу невядомых, трапіў у Вялікую Брытанію і падаў там дакумэнты на статус уцекача.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG