Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Навукоўцам году» НАН Беларусі стаў акадэмік, які сумняецца ў заслугах Касьцюшкі і Каліноўскага


Будынак Акадэміі навук Беларусі
Будынак Акадэміі навук Беларусі

Прэзыдыюм Нацыянальнай акадэміі навук прысвоіў званьне «Навуковец году» акадэміку-сакратару аддзяленьня гуманітарных навук і мастацтваў, члену-карэспандэнту НАН доктару гістарычных навук Аляксандру Каваленю.

Каваленя набыў спрэчную вядомасьць у якасьці суаўтара артыкулу «Да пытаньня аб гістарычнай палітыцы», які сёлета ў жніўні зьявіўся на старонках дзяржаўнага часопіса «Беларуская думка» (колішні «Камуніст Беларусі»), аўтары у якасьці «спосабаў скажэньня гісторыі Беларусі» назвалі:

  • «штучнае разьдзіманьне» тэмы палітычных рэпрэсіяў 1920–1930 гадоў з мэтай агульнага ачарненьня савецкага мінулага Беларусі;
  • трактоўка падзелаў Рэчы Паспалітай як «трагедыі страты незалежнасьці беларусаў»;
  • перабольшаньне «нацыянальна-вызвольнага характару паўстаньняў Касьцюшкі і Каліноўскага»;
  • «прыніжэньне ролі БССР» як рэальнай формы беларускай дзяржаўнасьці.

Агулам праўладныя экспэрты налічылі паўтара дзясятка пунктаў, дзе іх апанэнты «ня маюць рацыі».

У жніўні 2019 году на зварот групы менчукоў аб наданьні адной з вуліц Менску імя Тадэвуша Касьцюшкі Каваленя адказаў, што «ў сваёй дзейнасьці Тадэвуш Касьцюшка адстойваў інтарэсы Польшчы і ЗША, а не Беларусі, таму называць яго нацыянальным героем Беларусі абсалютна неправамерна», а таксама «калі б Сувораў не разьбіў Касьцюшку, то не было б ніякай Беларусі».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG