Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сэнат раскрытыкаваў галасаваньне аб імпічмэнце ў Палаце прадстаўнікоў


Лідэр рэспубліканцаў у Сэнаце Мітч Макконэл (Mitch McConnell)
Лідэр рэспубліканцаў у Сэнаце Мітч Макконэл (Mitch McConnell)

Лідэр рэспубліканцаў у Сэнаце ЗША Мітч Макконэл асудзіў вынікі галасаваньня аб імпічмэнце прэзыдэнту Дональду Трампу ў Палаце прадстаўнікоў. Сэнатар назваў рашэньне «несправядлівым» і заявіў, што яно стварае «таксычны» прэцэдэнт.

Макконэл абвінаваціў сьпікера Палаты прадстаўнікоў Нэнсі Пэлосі ў тым, што яна баіцца «пасылаць вынік няякаснай працы ў Сэнат», перадае «Голас Амэрыкі».

Раней Пэлосі адмовілася ўдакладніць, калі менавіта артыкулы аб імпічмэнце будуць накіраваныя сэнатарам для правядзеньня разбору. Сьпікер Палаты прадстаўнікоў настойвае, каб спачатку былі вызначаныя правілы працэсу. Тэрмінаў для гэтага закон не акрэсьлівае.

18 сьнежня Палата прадстаўнікоў Кангрэсу прагаласавала за імпічмэнт. Трампа прызналі вінаватым у злоўжываньні ўладай і перашкодзе працы Кангрэсу. Трамп назваў гэта «палітычным самагубствам дэмакратаў» і спробай дзяржаўнага перавароту.

Абвінавачаньні ў адрас Трампа выстройваюцца вакол яго спробаў дамагчыся ад Украіны расьсьледаваньня дзейнасьці свайго палітычнага саперніка Джо Байдэна і яго сына. Трамп не адмаўляе, што прасіў пра гэта, аднак кажа, што ня ціснуў на ўлады Ўкраіны, а матывам ягоных дзеяньняў была барацьба з карупцыяй.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG