Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«ЧВК Вагнера» ​​супраць «Гвардыі султана». Як Расея і Турэччына могуць сутыкнуцца ў Лібіі


Байцы Ўраду нацыянальнай згоды, якія абараняюць Трыпалі, змазваюць кулямётную стужку алеем
Байцы Ўраду нацыянальнай згоды, якія абараняюць Трыпалі, змазваюць кулямётную стужку алеем

Масква і Анкара, якія падтрымліваюць розныя бакі ў зацяжной грамадзянскай вайне ў Лібіі, відавочна, вырашылі аказаць прамую ваенную дапамогу сваім саюзьнікам у гэтай афрыканскай краіне і даслаць туды сваіх салдат, піша міжнародны аглядальнік расейскай службы Радыё Свабода Аляксандар Госьцеў.

Калі пра неафіцыйную прысутнасьць ў Лібіі расейскіх наймітаў вядома даўно, то зараз там могуць зьявіцца рэгулярныя і ірэгулярных турэцкія войскі. І гіпатэтычна ў хуткім часе яны могуць сутыкнуцца ў баявых дзеяньнях. Зрэшты, такі сцэнар, аб якім ужо некалькі дзён разважаюць многія сусьветныя СМІ, вельмі малаверагодны.

Прэзыдэнт Турэччыны Рэджэп Эрдаган нядаўна заявіў пра гатоўнасьць адправіць войскі на дапамогу прызнанаму ААН лібійскаму Ўраду нацыянальнай згоды (УНЗ) ў Трыпалі на чале з Фаізам Сараджам. Гэта выклікала занепакоенасьць у шэрагу краін — найперш у Расеі, якая аказвае ваенную падтрымку галоўнаму праціўніку УНЗ, фэльдмаршалу Халіфу Хафтару, лідэру так званай Лібійскай нацыянальнай арміі (ЛНА).

Раней Анкара і Трыпалі падпісалі два мэмарандумы: пра разьмежаваньне марскіх эканамічных зон на ўсходзе Міжземнага мора (што выклікала разьюшанасьць Эгіпту і Грэцыі, якія палічылі, што гэтае пагадненьне груба парушае іх інтарэсы) і пра супрацоўніцтва ў вайсковай сфэры.

З нагоды другога мэмарандуму афіцыйная прадстаўніца Міністэрства замежных спраў Расеі Марыя Захарава заявіла, што яго зьяўленьне «дало падставу для сьцьвярджэньняў пра спробы Турцыі легалізаваць сваю ваенную падтрымку ўраду ў Трыпалі ў яго супрацьстаяньні зь Лібійскай нацыянальнай арміяй Хафтара, у тым ліку шляхам адкрытага парушэньня збройнага эмбарга ААН».

Як лічаць у Анкары, дзеяньні Масквы ў Лібіі і яе ваенная падтрымка Халіфы Хафтара (які 12 сьнежня чарговы раз урачыста абвясьціў пра пачатак «апошняга наступленьня на Трыпалі») адкрыта шкодзяць ўсім турэцкім плянам і рэалізацыі гэтых мэмарандумаў. 10 сьнежня Рэджэп Эрдаган крытычна нагадаў аб прысутнасьці ў Лібіі наймітаў з расейскай «прыватнай ваеннай кампаніі Вагнера», якую ўжо і не хаваюць у асяродзьдзі Хафтара: «Што тычыцца разьмяшчэньня вайскоўцаў у Лібіі, "ЧВК Вагнера" з Расеі накіравала туды сваіх людзей. Калі Лібія зробіць такі запыт нам, мы таксама адправім туды нашых вайскоўцаў, асабліва пасьля заключэньня пагадненьня аб вайсковым супрацоўніцтве», — заявіў Эрдаган.

За апошнія два месяцы ў Лібію прыбылі ўжо каля 300 расейскіх наймітаў, у тым ліку нямала снайпэраў, пісала ў лістападзе амэрыканскае выданьне The New York Times, спасылаючыся на чыноўнікаў у Трыпалі і заходніх дыпляматаў. Як распавёў адзін з суразмоўцаў выданьня, лібійскія лекары ўсё часьцей назіраюць у пацярпелых раненьні без выхадной адтуліны. Гэта характэрна для зброі, якой звычайна карыстаюцца расейскія снайпэры. А самі раны падобныя да тых, што атрымлівалі ўдзельнікі збройнага канфлікту ў Данбасе.

25 верасьня агенцтва Bloomberg паведаміла аб перакідцы ў краіну больш за сотню байцоў «ЧВК Вагнера». Праз тыдзень выданьне «Медуза» напісала, што ў Лібіі падчас авіяналёту ўрадавых сіл загінулі некалькі дзясяткаў расейскіх наймітаў. Пазьней дасьледчая група Conflict Intelligence Team здолела даведацца імёны некаторых забітых, якія маглі служыць у «ЧВК Вагнера». Гэта Арцём Неўянцаў з пазыўным «Халк», Ігнат Борычаў («Беня») і нейкі Дзяніс з пазыўным «Вектар», родам з станіцы Кушчаўская.

Турэччына дагэтуль (таксама ў абыход рашэньняў Рады бясьпекі ААН) ўмацоўвала Ўрад нацыянальнай згоды і іншыя сілы, якія абараняюць Трыпалі, толькі з дапамогай сваіх ваенных паставак, зрэшты, вельмі значных. Фаіз Сарадж атрымаў ад Анкары, да прыкладу, артылерыю, штурмавыя дроны і бронетранспарцёры, усе — турэцкай вытворчасьці. За кошт гэтых падмацаваньняў войскі УНЗ змаглі спыніць атакі ЛНА Халіфы Хафтара на сталіцу і нават адбіць у яго шэраг населеных пунктаў і ваенных баз. Акрамя падтрымкі Расеі, ЛНА мае падтрымку ад Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў, Эгіпту і іншых краін)

Пра верагодныя сцэнары далейшага разьвіцьця падзей у інтэрвію Радыё Свабода расказаў расейскі палітоляг-усходазнавец, знаўца Лібіі Кірыл Сямёнаў:

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG