Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У баях за Трыпалі загінула каля 150 чалавек, — ААН


Наступ на Трыпалі пачаўся 5 красавіка
Наступ на Трыпалі пачаўся 5 красавіка

У баях за сталіцу Лібіі Трыпалі, якія доўжацца ад 5 красавіка, загінулі сама меней 147 чалавек, паведамляе Сусьветная арганізацыя аховы здароўя ААН.

Згодна з паведамленьнем, яшчэ 614 чалавек былі параненыя.

Місія ААН у Лібіі 15 красавіка заклікала бакі канфлікту праявіць стрыманасьць і пазьбягаць пашкоджаньня бальніц, «хуткіх» і мэдработнікаў.

Больш за 18 тысяч чалавек вымушаны былі ўцякаць ад баёў, пры гэтым 2400 выехалі за апошнія 24 гадзіны, кажуць у ААН.

5 красавіка «Лібійская нацыянальная армія» пад камандаваньнем Халіфа Хафтара пачала наступ на Трыпалі, кантраляваны сіламі прызнанага ААН ураду Лібіі.

З тых часоў Хафтар ігнаруе заклікі міжнароднай супольнасьці спыніць наступ.

Расея — ключавы саюзьнік сіл Хафтара разам з Эгіптам і Аб’яднанымі Арабскімі Эміратамі.

Лібія пакутуе ад гвалту, палітычнай нестабільнасьці і барацьбы за ўладу з тых часоў, як у 2011 годзе быў зрынуты і забіты шматгадовы кіраўнік Муамар Кадафі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG