Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Законапраект Канапацкай пра гарантыі экс-прэзыдэнту не прынялі да разгляду


Ганна Канапацкая
Ганна Канапацкая

Палата прадстаўнікоў не прыняла да разгляду законапраект апазыцыйнай дэпутаткі Ганны Канапацкай пра гарантыі былому прэзыдэнту Беларусі, піша Office Life.

Ганна Канапацкая сьцьвярджае, што «са свайго боку выканала ўсе працэдуры». Мяркуецца, што афіцыйнай прычынай адмовы, хутчэй за ўсё, могуць назваць брак часу: ужо 6 сьнежня пачнуцца паўнамоцтвы наступнага скліканьня Палаты прадстаўнікоў (куды сама Канапацкая ня трапіла — у сёмым скліканьні наагул ня будзе ніводнага апазыцыйнага дэпутата).

У законапраекце прапісана, што былога прэзыдэнта нельга будзе асудзіць за злачынствы і правапарушэньні, учыненыя ў час прэзыдэнцтва; таксама экс-прэзыдэнт, паводле дакумэнту, атрымае пажыцьцёвую пэнсію і зможа карыстацца адной з рэзыдэнцыяў.

Паводле Канапацкай, у законапраекце «асноўная ідэя — даказаць, што ўлада зьмяняльная». Крытыкі рэзананснага законапраекту пісалі, што дэпутатка вырашыла ініцыяваць яго, каб «сысьці прыгожа». Канапацкая на крытыку адказвала, што працэдуру ўнясеньня законапраекту пачала ў верасьні, а ініцыяваць законы — яе абавязак.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG