Тарыфы на жыльлёва-камунальныя паслугі ў 2020 годзе вырастуць ня больш чым на 5 даляраў у эквіваленце, піша БелТА са спасылкай на намесьніка міністра антыманапольнага рэгуляваньня і гандлю Івана Вежнаўца.
Паводле Вежнаўца, зараз спэцыялісты МАРТ, Менжылкамгасу, Мінфіна і Мінэнэрга рыхтуюць адпаведны праект указа. Праект унясуць на разгляд Аляксандра Лукашэнкі ў бліжэйшы час, каб ён набыў моц ад 1 студзеня 2020 году.