Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь і Расея ў лічбах: у каго больш перавагаў?


Беларуска-расейская мяжа
Беларуска-расейская мяжа

Узровень жыцьця — шматграннае паняцьце, яно ўключае ў сябе ня толькі матэрыяльны дабрабыт, але і стан здароўя насельніцтва, ступень няроўнасьці, цяжар дзяржаўных выдаткаў і шмат што іншае.

Наступныя графікі даюць параўнаньне некаторых з гэтых аспэктаў у Беларусі і Расеі.

  • Расея мае перавагу па ўсіх катэгорыях даходаў насельніцтва
  • Па заробках адрозьненьне істотнае на карысьць Расеі
  • Па пэнсіях — неістотнае, але таксама на карысьць Расеі
  • У Расеі лепшы індэкс чалавечага разьвіцьця, які падлічвае ААН.
  • У Расеі колькасьць даляравых мільянэраў на 10 тысячаў насельніцтва прыкладна ўдвая вышэй, чым у Беларусі.

Па іншых парамэтрах перавага хутчэй на баку Беларусі.

  • Доля людзей, якія жывуць за рысай беднасьці, у Расеі амаль у 4 разы вышэй
  • Ступень няроўнасьці разьмеркаваньня багацьця ў Расеі на чвэрць вышэй, чым у Беларусі,
  • Сьмяротнасьць сярод немаўлятаў — больш чым у два разы вышэй,
  • Колькасьць забойстваў і абортаў адносна колькасьці насельніцтва ў Расеі вышэй адпаведна ў два і паўтара разы.
  • Доля вайсковых выдаткаў у ВУП у Расеі ўтрая вышэй, чым у Беларусі, расейскія войскі ўдзельнічаюць у баявых дзеяньнях за мяжой, ва Ўкраіне і ў Сырыі.
  • Колькасьць супрацоўнікаў праваахоўных органаў адносна колькасьці насельніцтва ў Расеі вышэй, чым у Беларусі, у паўтара разы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG