Лінкі ўнівэрсальнага доступу

З ПЭН-Цэнтру выключылі былога намесьніка старшыні

абноўлена

Ілюстрацыйнае фота. Зьезд ПЭН-цэнтру, 26 кастрычніка 2019.
Ілюстрацыйнае фота. Зьезд ПЭН-цэнтру, 26 кастрычніка 2019.

29 лістапада стала вядома, што зь беларускага ПЭН-Цэнтру выключылі Паўла Анціпава, які ў 2013–2019 гадах быў першым намесьнікам старшыні арганізацыі.

Як паведаміла Радыё Свабода намесьніца старшыні ПЭН-цэнтру Тацяна Нядбай, Анціпава выключылі з фармулёўкай «за страту даверу і немагчымасьць далейшай супрацы».

У сваім фэйсбуку Анціпаў пазначыў звальненьне з ПЭН-цэнтру, дзе працаваў ад 2012 году.

Хто такі Анціпаў?

У 2013-2019 гадах Анціпаў быў першым намесьнікам старшыні ПЭН-цэнтру. Нядаўна пісьменьнік выдаў кнігу «Краткая история премии Г. Токсичный роман», дзе апісаў закулісьсе беларускіх літаратурных прэміяў. Большую частку гэтага раману ён рассылаў у фэйсбуку яшчэ ў 2016 годзе.

Скандал з выключэньнем Севярынца

Рашэньне аб выключэньні сустаршыні Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі, пісьменьніка Паўла Севярынца зь беларускага ПЭН-цэнтру за нясплату складак было скасаванае на агульным сходзе арганізацыі 26 кастрычніка.

Частка сяброў ПЭН-цэнтру абурыліся аднаўленьнем Севярынца сябрам арганізацыі, бо перад сходам палітык апублікаваў ліст, у якім абвінаваціў «гей-лобі і марксістаў» у радзе беларускага ПЭНу ў тым, што яны «на дух не пераносяць хрысьціян». Севярынец тлумачыў, што не плаціў складак у арганізацыю на знак пратэсту супраць таго, што цэнтар правёў выставу на ЛГБТ-тэматыку.

Пратэст супраць знаходжаньня Севярынца ў ПЭН і ягоных «цемрашальскіх поглядаў» падпісалі 36 сяброў арганізацыі (усяго ў арганізацыі 112 сяброў).

29 кастрычніка рада ПЭН-цэнтру зноў разгледзела пытаньне выключэньня Севярынца з арганізацыі. Сьвятлана Алексіевіч, якую абралі старшынёй рады ПЭН-цэнтру, прапанавала часова прыпыніць сяброўства Паўла Севярынца, але частка сяброў ПЭНу гэтага не падтрымала. Пасьля бурных спрэчак рада ўсё ж прыняла рашэньне аб ягоным выключэньні.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG