Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мэркель: NATO для Нямеччыны важнейшае, чым у часы халоднай вайны


Эмануэль Макрон і Ангела Мэркель
Эмануэль Макрон і Ангела Мэркель

Канцлерка Нямеччыны Ангела Мэркель заявіла, што захаваньне зьвязу NATO зьяўляецца найважнейшым прыярытэтам для краіны.

Як заявіла Мэркель, выступаючы ў Бундэстагу ў сераду, захаваньне NATO зараз нават больш важнае для Нямеччыны, чым падчас халоднай вайны, — ці, ва ўсякім разе, так жа важна. Канцлерка прызнала, што Эўропа ў адзіночку, бяз Злучаных Штатаў, ня здольная абараніць сябе ад усіх пагрозаў.

Канцлерка таксама сказала, што Нямеччына паступова павышае ваенныя выдаткі і гатовая давесьці іх да 2 працэнтаў ВУП, аднак не раней чым праз 10 гадоў.

Заява Мэркель зробленая на фоне палемікі аб сучаснасьці і будучыні Паўночнаатлянтычнага зьвязу, якую пачаў прэзыдэнт Францыі Эмануэль Макрон. Ён заявіў, што NATO «адчувае сьмерць мозгу», прывёўшы ў якасьці прыкладу адсутнасьць адзінай пазыцыі саюзьнікаў у адносінах да апэрацыі Турэччыны на поўначы Сырыі. Шэраг прадстаўнікоў NATO і лідэраў эўрапейскіх дзяржаваў не пагадзіліся з Макронам. Напярэдадні пра сваю нязгоду заявіў і кіраўнік МЗС Нямеччыны Хайка Маас.

Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп неаднаразова заклікаў саюзьнікаў ЗША па NATO павялічыць ваенныя выдаткі і давесьці іх хоць бы да 2 працэнтаў ВУП у кожнай з краін. Крытыкі Трампа абвінавачваюць яго ў тым, што ён хоча разбурыць NATO, высоўваючы саюзьнікам невыканальныя ўмовы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG