Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Старшыня Эўрапейскай рады Туск назваў Расею «стратэгічнай праблемай» Эўропы


Старшыня Эўрапейскай рады Дональд Туск
Старшыня Эўрапейскай рады Дональд Туск

Старшыня Эўрапейскай рады Дональд Туск назваў Расею «стратэгічнай праблемай Эўропы». Пра гэта Туск, які пакідае сваю пасаду ў сьнежні 2019 году, заявіў выступаючы перад студэнтамі Эўрапейскага каледжа ў бэльгійскім горадзе Бруге, піша расейская служба Свабоды са спасылкай на Financial Times.

Дональд Туск раскрытыкаваў прэзыдэнта Францыі Эманюэля Макрона, які ў нядаўнім інтэрвію часопісу The Economist заявіў пра неабходнасьць аднаўленьня стратэгічнага дыялёгу з Масквой.

«Прэзыдэнт Францыі нядаўна заявіў, што згодны ў гэтым пытаньні з прэм’ер-міністрам Вугоршчыны Віктарам Орбанам і разьлічвае, што апошні пераканае палякаў зьмяніць сваё стаўленьне да Расеі», — нагадаў Туск і дадаў: «Але не мяне, Эманюэль».

Паводле Туска, яму даводзілася публічна нагадваць людзям вакол амаль штотыдзень, што Расея зьяўляецца ня стратэгічным партнэрам Эўразьвязу, а яго стратэгічнай праблемай. За гэта многія называлі яго «фанатыкам адной ідэі», адзначыў Туск.

«Стратэгічнай мэтай Пуціна было ня толькі вярнуць кантроль над тэрыторыямі былога Савецкага Саюзу, але і сыстэматычна аслабляць Эўразьвяз, правакуючы ўнутраныя рознагалосьсі», — лічыць Туск.

Зь меркаваньнем прэзыдэнта Францыі раней не пагадзіліся канцлер Нямеччыны Ангела Мэркель і генэральны сакратар NATO Енс Столтэнбэрг.

У інтэрвію Макрон заявіў, што Эўропа больш ня можа спадзявацца на абарону ЗША як саюзьніка па NATO. Паводле яго, Эўропа стаіць на краі бездані і павінна пачаць думаць пра сябе як пра самастойную геапалітычную дзяржаву.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG