Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША абвінавацілі расейскія войскі ў Лібіі ў дэстабілізацыі сытуацыі


Танк, падбіты падчас наступу на Трыпалі, які належаў сілам Халіфы Хафтара. 27 чэрвеня 2019 году
Танк, падбіты падчас наступу на Трыпалі, які належаў сілам Халіфы Хафтара. 27 чэрвеня 2019 году

Расейскія войскі, якія дысьлякуцца ў Лібіі, «дэстабілізуюць» гэтую краіну, заявіў 26 лістапада памочнік дзяржсакратара ЗША па блізкаўсходніх справах Дэвід Шэнкер, піша CNN.

Паводле Шэнкера, Расея накіравала ў Сырыю «значны» вайсковы кантынгент, які падтрымлівае так званую Лібійскую нацыянальную армію — групоўку, якую ўзначальвае Халіфа Хафтар. Групоўка Хафтара з красавіка 2019 году вядзе наступ на лібійскую сталіцу Трыпалі, якая знаходзіцца пад кантролем прызнанага ААН Ураду нацыянальнай згоды.

«Значная колькасьць расейскіх вайскоўцаў разьмешчаная ў Лібіі з мэтай падтрымкі Лібійскай нацыянальнай арміі», — заявіў намесьнік дзяржсакратара ЗША. Іх прысутнасьць «вельмі дэстабілізуе» сытуацыю і павышае верагоднасьць «маштабных ахвяраў сярод мірнага насельніцтва».

Як паведамляе CNN, гэта першае афіцыйная амэрыканская заява аб наяўнасьці ў Лібіі расейскіх рэгулярных вайсковых фармаваньняў. Да гэтага часу амэрыканскія прадстаўнікі толькі ўказвалі на прысутнасьць у Лібіі некалькіх соцень расейскіх наймітаў з так званай «Групы Вагнэра».

Некалькі дзён таму ў Лібіі пабывала афіцыйная амэрыканская дэлегацыя, якую ўзначальвала намесьніца дарадцы прэзыдэнта ЗША па нацыянальнай бясьпецы Вікторыя Коатс. Яна выказала «хваляваньне з нагоды эксплюатацыі Расеяй лібійскага канфлікту».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG