Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Як беларускія заўзятары ўшанавалі памяць Каліноўскага на хакейным матчы ў Расеі. ФOТА


Банэр з Каліноўскім на хакейным матчы менскага «Дынама» з расейскім клюбам «Авангард»
Банэр з Каліноўскім на хакейным матчы менскага «Дынама» з расейскім клюбам «Авангард»

Заўзятары менскага хакейнага клюбу «Дынама» на матч з расейскім клюбам «Авангард», які прайшоў 23 лістапада ў падмаскоўнай Балашысе, прывезьлі банэр з выявай Кастуся Каліноўскага і паролем паўстанцаў 1863-1864 гадоў. Разам з банэрам заўзятары зьмясьцілі і бел-чырвона-белыя сьцягі з «Пагоняй».

Як паведаміў Свабодзе адзін з заўзятараў, на матч прыехала больш за 200 беларускіх заўзятараў.

Паводле яго, напачатку матча ахоўнікі запатрабавалі зьняць банэр, пагражаючы спыніць гульню. Аднак беларускія заўзятары ўсталі і адмовіліся гэта рабіць. У выніку банэр з Каліноўскім правісеў усю гульню.

«Каліноўскі — наш нацыянальны герой. На жаль, ня ўсе змаглі трапіць у Вільню на перапахаваньне парэшткаў паўстанцаў, але беларускія заўзятары такім чынам ушанавалі ягоную памяць на матчы ў Расеі», — сказаў Свабодзе заўзятар.

Матч менскае «Дынама» выйграла зь лікам 2:1.

Макет банэра
Макет банэра

XS
SM
MD
LG