Tut.by са спасылкай на інфармаваныя крыніцы піша, што затрымалі намесьніка дырэктара па агульных пытаньнях менскага «Спэцкамбінату КБА» Сяргея Рудога, які займаецца сталічнымі могілкамі. У Сьледчым камітэце інфармацыю пацьвердзілі.
Паводле суразмоўцы Tut.by, Рудога затрымалі на мінулым тыдні праз падазрэньне ў атрыманьні хабару.
У прыёмнай 5 чэрвеня, сказалі, што 4 чэрвеня Руды быў яшчэ на працы. У адміністрацыі «Спэцкамбінату КБА» 5 чэрвеня сказалі, што Рудога на працы няма, бо ён сышоў у адпачынак за свой рахунак.
Сьледчы камітэт пачаў крымінальную справу супраць намесьніка дырэктара КУП «Спэцкамбінату КБА». Паводле сьледзтва, у лютым мужчына мужчына прыняў хабар памерам ня менш за 800 даляраў за вырашэньне пытаньня, якое ўваходзіла ў яго кампэтэнцыю. Паводле ч. 1 арт. 430 Рудому пагражае да 5 гадоў пазбаўленьня волі.