Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пракурор перадумаў апратэстоўваць прысуд анархісту Паліенку


Зьміцер Паліенка
Зьміцер Паліенка

«Апэляцыйны пратэст, які быў пададзены на прысуд Менскага гарадзкога суда, пракурорам адкліканы», — паведаміў Зьміцер Паліенка сайту palitviazni.info.

Паліенка распавёў, што 19 лістапада атрымаў ліст зь Менскага гарадзкога суда, у якім паведамляецца, што 11 лістапала дзяржаўны абвінаваўца — пракурор Аляксандар Кароль адклікаў апэляцыйны пратэст, пададзены 4 лістапада.

Паводле Паліенкі, такі паварот падзей для яго — нечаканасьць.

«Не разумею аднаго: калі пракурор зараз адклікаў пратэст, то навошта ён яго ўвогуле падаваў?» — зьдзіўляецца актывіст.

Раней Зьміцер Паліенка таксама абскардзіў вынесены яму прысуд. Актывіст настойвае, што цалкам не вінаваты, і патрабуе апраўданьня.

25 кастрычніка Менскі гарадзкі суд прызнаў Зьмітра Паліенку вінаватым у асабліва злосным хуліганстве, але вызваліў яго з-пад варты, прызначыўшы пакараньне ў выглядзе 3 гадоў «хатняй хіміі» (абмежаваньне волі без накіраваньня ў папраўчую ўстанову). Мінус год Зьмітру скасавалі па амністыі, але прызначылі яму прымусовае лячэньне ад алькагалізму.

11 лістапада Генэральная пракуратура Беларусі накіравала ў Вярхоўны суд апэляцыйны пратэст на прысуд Паліенку. У апэляцыйным пратэсьце пракурор Аляксандар Кароль зноў папрасіў для Паліенкі 5 гадоў строгага рэжыму (6 гадоў мінус год па амністыі). Паводле пракурора, Менгарсуд не ўстанавіў акалічнасьцяў, якія б зьмякчалі віну абвінавачанага Зьмітра Паліенкі, і прысуд яму «не адпавядае цяжкасьці злачынства і асобе абвінавачанага з прычыны мяккасьці».

Калі Зьміцер Паліенка выйшаў на волю, правёўшы больш як паўгода ў сьледчым ізалятары, ён гэтак камэнтаваў рашэньне суду:

«Працэс быў цыркам, рабілася ўсё, каб мяне пасадзіць надоўга, але тут прыпалі выбары. А Лукашэнку не патрэбен палітвязень, ён фліртуе з Захадам, праводзіць тут форумы па бясьпецы, таму вырашылі не рабіць зь мяне палітвязьня, ня больш за тое», — сказаў Зьміцер Паліенка.

Паводле Зьмітра Паліенкі, яму дагэтуль не вярнулі пашпарт, які міліцыя адабрала ў яго падчас арышту ў сакавіку 2019 году.

Што важна ведаць пра справу Паліенкі

Зьміцер Паліенка на судзе спрабаваў ускрыць сабе вены як пратэст супраць закрытага працэсу. Працэс пагадзіліся адкрыць
Зьміцер Паліенка на судзе спрабаваў ускрыць сабе вены як пратэст супраць закрытага працэсу. Працэс пагадзіліся адкрыць

Зьмітра Паліенку затрымалі 20 сакавіка за тое, што ён распыліў газавы балёнчык у твар мужчыну, які нібыта зрабіў яму заўвагу за курэньне на лесьвічнай пляцоўцы (сам Паліенка казаў, што скарыстаў балёнчык у мэтах самаабароны — толькі тады, калі на яго напаў п'яны мужчына).

Пазьней сьледчыя прадʼявілі яму яшчэ некалькі крымінальных абвінавачаньняў:

  • «Псаваньне маёмасьці ў грамадзкім месцы» — за графіці на Ахоцкай вуліцы ў Менску (арт. 341).
  • «Публічная абраза прадстаўніка ўлады ў сувязі з выкананьнем ім службовых абавязкаў» — за словы на адрас былога міністра ўнутраных спраў Ігара Шуневіча (арт. 369).
  • «Асабліва злоснае хуліганства» — за графіці «Міліцыянты забіваюць людзей» на будынку ў Заводзкім раёне Менску (ч. 3 арт. 339).
  • «Распальваньне сацыяльнай варожасьці» (ч. 1 арт. 130).

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG