Падзеі 19 лістапада ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
Дата дня
19 лістапада 1784 году ў вёсцы Волька на Падляшшы нарадзіўся Міхал Баброўскі, славіст і ўсходазнавец, філёзаф, уніяцкі і праваслаўны сьвятар, першы беларускі скарыназнаўца, прафэсар Віленскага ўнівэрсытэту. Баброўскі спрыяў узьнікненьню беларусазнаўства, адкрыў і апісаў «Супрасьлеўскі кодэкс», найбольш значны стараславянскі кананічны рукапіс.
Таксама ў гэты дзень
1190 — падчас Трэцяга крыжовага паходу ў Палестыне быў заснаваны Тэўтонскі ордэн.
1942 — савецкія войскі пачалі контрнаступ пад Сталінградам.
У гэты дзень нарадзіліся
1908 — у вёсцы Шані на Пружаншчыне нарадзіўся Мікола Засім, беларускі паэт.
У памяці
1557 — памерла Бона Сфорца, польская каралева і вялікая княгіня літоўская, другая жонка Жыгімонта І Старога. Бона Сфорца праводзіла палітыку збліжэньня Беларусі з Заходняй Эўропай. З ініцыятывы каралевы Боны была праведзеная вялікая аграрная рэформа.
2007 — памёр Язэп Сажыч, беларускі грамадзка-палітычны дзяяч, у 1982-1997 гадах старшыня Рады БНР.
2008 — памёр Алег Лойка, беларускі паэт, пісьменьнік і літаратуразнаўца