Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пэнсіянэрка ўстала на калені перад Мядзьведзевым, просячы вырашыць праблему з гарачай вадой. ВІДЭА


Пэнсіянэрка з алтайскай вёскі Саньнікава Тацьцяна Кадукіна ўстала на калені перад прэм’ер-міністрам Расеі Дзьмітрыем Мядзьведзевым падчас яго візыту ў рэгіён. Пажылая жанчына ўмольвала яго вырашыць праблему з падачай гарачай вады ў шматпавярховіку, дзе яна жыве.

Калі памочнікі кіраўніка ўрада ўзьнялі Кадукіну, то яна распавяла, што ў доме на 140 кватэр, дзе яна жыве, з 2016 года няма гарачай вады, хоць побач стаіць новая газавая кацельня. Па словах пэнсіянэркі, на прыём да губэрнатара яе не пускаюць і адзначыла, што «стамілася хадзіць па інстанцыях».

«У мяне астма бранхіяльная, у мяне пайшлі спадарожныя захворваньні, у пакоі плюс 10 градусаў, мне нельга пераахалоджвацца», — распавяла пэнсіянэрка кіраўніку ўрада.

Яна адзначыла, што з-за адсутнасьці гарачага водазабесьпячэньня людзям даводзіцца купляць воданагравальнікі, якія перагараюць з прычынаў праблем з праводкай у доме. Мядзьведзеў папрасіў яе «не хвалявацца», паабяцаўшы, што «вада будзе».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG