Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: дзень народзінаў Андрэя Макаёнка


Сцэна cа спэктакля «Зацюканы апостал» па п’есе Андрэя Макаёнка.
Сцэна cа спэктакля «Зацюканы апостал» па п’есе Андрэя Макаёнка.

Падзеі 12 лістапада ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дата дня

Андрэй Макаёнак разам з жонкай
Андрэй Макаёнак разам з жонкай

12 лістапада 1920 году нарадзіўся Андрэй Макаёнак, беларускі драматург.

Таксама ў гэты дзент

1918 — рашэньне Рэгенцкай Рады Польшчы аб прызначэньні Юзэфа Пілсудскага кіраўніком дзяржавы.

1933 — у Нямеччыне на рэфэрэндуме 95% насельніцтва краіны ўхвалілі палітыку Адольфа Гітлера.

1982 — Юры Андропаў абраны генэральным сакратаром КПСС.

У гэты дзень нарадзіліся

1823 — Павал Шпілеўскі, беларускі этнограф і пісьменьнік.

1885 — Міхайла Грамыка, беларускі пісьменьнік і навуковец.

1911 — Яўген Ціхановіч, беларускі мастак.

У памяці

1572 — памёр Рыгор Хадкевіч, дзяржаўны і вайсковы дзяяч ВКЛ.

1623 — у Віцебску быў забіты уніяцкі арцыбіскуп Язафат Кунцэвіч, актыўны праваднік Берасьцейскай царкоўнай уніі.

1996 — памёр Анатоль Майсеня, беларускі журналіст і грамадзкі дзяяч.

2018 — памёр пісьменьнік, сцэнарыст, рэдактар і выдавец Стэн Лі. Ён стварыў Чалавека-павука і Жалезнага чалавека.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG