Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: дзень народзінаў Алеся Белакоза


Алесь Белакоз
Алесь Белакоз

Падзеі 11 лістапада ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дата дня

11 лістапада 1928 году на Гарадзеншчыне нарадзіўся Алесь Белакоз, беларускі настаўнік, краязнаўца, музэязнаўца. Белакоз амаль усё жыцьцё пражыў у вёсцы Гудзевічы Мастоўскага раёну, працуючы настаўнікам беларускай мовы і літаратуры. Стварыў унікальны Гудзевіцкі дзяржаўны літаратурна-гістарычны музэй, які ўзначальваў болей за 30 гадоў.

Заслужаны настаўнік Беларусі, заслужаны дзяяч культуры, адным зь першых быў ушанаваны мэдалём імя Францішка Скарыны. Ляўрэат прэміі «За свабоду думкі».

Таксама ў гэты дзень

1918 – скончылася Першая сусьветная вайна.

1923 – прэзыдыюм Рады БНР пераехаў з Коўна ў Прагу.

1999 — з Аршанскай калёніі выйшаў на свабоду двойчы герой сацыялістычнай працы Васіль Старавойтаў.

2004 — Літва першай з краінаў Эўразьвязу ратыфікавала ўстаўную дамову ЭЗ.

У гэты дзень нарадзіліся

1821 — Фёдар Дастаеўскі, расейскі пісьменьнік, продкі якога паходзяць зь Беларусі.

1903 — Аляксандар Ільінскі, беларускі актор, народны артыст Беларусі.

1909 — беларускі архітэктар Георгій Заборскі, аўтар сярод іншага будынкаў Музэя Якуба Коласа і зруйнаванага нядаўна Музэю Вялікай айчыннай вайны.

1929 — Леанід Сушчэня, беларускі вучоны заоляг і біёляг.

У памяці

1975 — Пётар Савачкін, беларускі гісторык.

2004 — Ясір Арафат, кіраўнік Палестынскай аўтаноміі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG