Падзеі 6 лістапада ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
Дата дня
6 лістапада 2000 году памерла Стэфанія Станюта, беларуская акторка.
Як Dana Holdings зрабіла прыватнай вуліцу Станюты. ВІДЭА з дрона
Таксама ў гэты дзень
1595 — Слуцак захапілі запароскія казакі атамана Севярына Налівайкі.
1842 — у Горы-Горацкай земляробчай школе заснавалі батанічны сад — адзін з самых старых у краіне.
1860 — Абрагама Лінкальна абралі прэзыдэнтам ЗША.
У гэты дзень нарадзіліся
1742 — Фабіян Саковіч, беларускі паэт, перакладчык, пэдагог.
1884 — Язэп Лёсік, мовазнаўца, пісьменьнік, грамадзкі дзяяч. Быў асуджаны за «антысавецкую агітацыю» і памёр у турме.
1887 — Радаслаў Астроўскі, удзельнік Слуцкага паўстаньня, прэзыдэнт Беларускай Цэнтральнай Рады ў часе нямецкай акупацыі Беларусі.
1912 — Віктар Войтанка, беларускі грамадзкі дзяяч, лекар, сьвятар.
У памяці
1862 — памёр Віктар Каліноўскі, беларускі археограф, брат Кастуся Каліноўскага.
1940 — памёр Лявон Вітан-Дубейкаўскі, архітэктар, дзяяч беларускага нацыянальнага руху, паэт.
1980 — памёр Станіслаў Станкевіч, літаратуразнаўца, дзяяч беларускай дыяспары ў ЗША.