Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Румас расказаў, што ня так зь беларускай эканомікай


Прэм’ер-міністар Беларусі Сяргей Румас, архіўнае фота
Прэм’ер-міністар Беларусі Сяргей Румас, архіўнае фота

Прэм’ер-міністар Беларусі Сяргей Румас на паседжаньні Савету Міністраў расказаў пра эканамічныя вынікі першых 9 месяцаў 2019 году, піша БелТА.

Паводле прэм’ера, «нельга сказаць, што сытуацыя ў эканоміцы задавальняе ўрад». Вось што адзначыў Сяргей Румас сярод праблемаў:

  • ня выканалі найважнейшых парамэтраў росту прадукцыйнасьці працы і экспарту;
  • адстае ад прагнозу тэмп росту валавога ўнутранага прадукту (ВУП);
  • слабыя тэмпы росту ВУП абумоўленыя адмоўнай дынамікай у ключавых галінах эканомікі;
  • запавольваюцца тэмпы росту прамысловасьці (рост 0,7% за 9 месяцаў);
  • не вырашаецца «сыстэмная праблема» — адсутнасьць абаротных сродкаў;
  • спад росту прамысловай вытворчасьці цягне ўніз транспартныя паслугі і аптовы таваразварот (–2,3 і –3,4 адсоткавага пункту ў гэтых паказьніках з пачатку году);
  • пры спадзе ўласных продажаў расьце імпарт, напрыклад імпарт шакаляду вырас на 30%, піва на 19%.

Румас пры тым адзначыў і пазытыўныя моманты: інфляцыя трымаецца ў заплянаваных межах, захоўваецца макраэканамічная збалянсаванасьць, сальда замежнага гандлю дадатнае, стабільна растуць валютны і дэпазытны рынкі, рэспубліканскі бюджэт выконваецца адпаведна пляну, золаталавалютныя рэзэрвы і рэальныя даходы насельніцтва растуць.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG