Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Гэта прэцэдэнт». Лукашэнка адрэагаваў на амэрыканскія танкі ў Літве


Аляксандар Лукашэнка
Аляксандар Лукашэнка

Аляксандар Лукашэнка пракамэнтаваў прыбыцьцё ў Літву амэрыканскіх вайскоўцаў і цяжкай тэхнікі для доўгатэрміновай прысутнасьці, паведамляе БелТА.

28 кастрычніка Аляксандар Лукашэнка заслухаў даклад аб вайскова-палітычным становішчы, рызыках, выкліках і пагрозах для Беларусі, а таксама прапановах па рэагаваньні. На сустрэчы былі дзяржаўны сакратар Савета бясьпекі Станіслаў Зась, міністар абароны Андрэй Раўкоў і начальнік галоўнага выведнага ўпраўленьня Павал Ціханаў.

«Гэта, вядома, бранятанкавы кулак. Ня трэба прымяншаць значэньне. Але 30 танкаў і 30 бронемашын — гэта проста сьмешна супраць беларускай арміі. Мы ж, як я часта кажу, чатыры мадэрнізацыі сваёй арміі правялі, і мы выдатна разумелі, якія кулакі будуць створаныя ля нашых межаў і зь якім праціўнікам мы, ня дай Бог, зможам сутыкнуцца. Мы да гэтага рыхтаваліся. Таму 30 танкаў — проста сьмешна для нашага войска. Мы нават ніякіх рухаў цела можам не рабіць, каб супрацьстаяць», — сказаў Лукашэнка.

Разам з тым Лукашэнка падкрэсьліў, што «ніколі яшчэ так дэманстратыўна да нашых межаў з-за акіяну ня перакідваліся войскі» і «гэта прэцэдэнт».

«Натуральна, на такія дэманстрацыі мы проста вымушаныя адказваць. Пры гэтым трэба разумець, што мы не павінны бразгаць зброяй», — заявіў Лукашэнка.

У канцы верасьня прэс-служба Міністэрства нацыянальнай абароны Літвы паведаміла, што ў рамках вучэньняў NATO у Літву прыбудуць больш за 500 вайскоўцаў, а таксама 30 танкаў «Абрамс», 25 баявых машын пяхоты «Брэдлі», 70 колавых транспартных сродкаў. Пазьней стала вядома, што частка вайскоўцаў і цяжкай тэхнікі ўжо на тэрыторыі краіны. Яны разьмесьцяцца на мяжы зь Беларусьсю, на вайсковым палігоне ў Пабрадзе, да вясны 2020 году.

Нядаўна Лукашэнка таксама выказваўся нэгатыўна пра вучэньні NATO Defender-2020, называючы іх «незразумелымі» і гаворачы, што «гэта ненармальна» і яму разам з прэзыдэнтам Расеі Ўладзімірам Пуціным «давядзецца падумаць пра тое, як засьцерагчы сябе ў гэты пэрыяд».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG