Падзеі 1 лістапада ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
Дзень у гісторыі
1 лістапада 1937 году ў Курапатах НКВД расстраляў 11 біскупаў і сьвятароў Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы.
Паводле гісторыка і пісьменьніка Кастуся Тарасава, яшчэ каля 200 сьвятароў Беларускай аўтакефальнай царквы былі высланыя ў сталінскія канцлягеры, дзе бальшыня іх загінула.
Таксама ў гэты дзень
1987 — у Купалаўскім сквэры ў Менску прайшло адзначэньне Дзядоў, наладжанае аб’яднаньнямі «Тутэйшыя» і «Талака», дзе ўпершыню шырока заявілі пра рэпрэсіі ў БССР.
Што важна ведаць пра Дзяды
1992 — у Менску адбыўся Першы (Устаноўчы) Сойм Згуртаваньня Беларускай Шляхты. Быў прыняты Статут і выбрана кіраўніцтва арганізацыі. Старшынём ЗБШ стаў доктар гістарычных навук Анатоль Грыцкевіч.
1993 — уступіла ў сілу Маастрыхцкая дамова, якая паклала пачатак Эўрапейскаму Зьвязу.
У гэты дзень нарадзіліся
1868 — Дзьмітры Даўгяла, беларускі археограф і гісторык.
1873 — Іван Замоцін, беларускі літаратуразнавец.
1890 — Глеб Бонч-Асмалоўскі, антраполяг, археоляг, этнограф, прафэсар, доктар гістарычных навук. Сын «чорнаперадзельцаў» Анатоля і Варвары Бонч-Асмалоўскіх.
1895 — Уладзімер Крыловіч, актор, адзін з заснавальнікаў беларускага тэатру. Заслужаны артыст Беларусі (1931).
1912 — Янка Золак, беларускі паэт, пэдагог, грамадзкі дзеяч, выдавец на эміграцыі ў ЗША.
1915 — Міхась Кавыль, беларускі паэт, пэдагог, грамадзкі дзяяч у замежжы.
1933 — беларускі пісьменьнік Вячаслаў Адамчык.
У памяці
1888 — Мікалай Перавальскі (Пржавальскі), расейскі географ і вандроўнік беларускага паходжаньня.
1893 — польскі мастак Ян Матэйка.
1971 — савецкі рэжысэр і сцэнарыст Міхаіл Ром.
1972 — амэрыканскі паэт Эзра Паўнд.
1984 — беларускі мастак Пётра Сергіевіч.