Дата дня
25 кастрычніка 1936 году нарадзіўся Віктар Тураў, беларускі кінарэжысэр. Сярод працаў Турава экранізацыя раманаў Івана Мележа «Людзі на балоце» і «Подых навальніцы».
20 нечаканых фактаў пра Віктара Турава
Таксама ў гэты дзень
1920 — войскі генэрала Станіслава Булак-Балаховіча (15 тыс.) перайшлі часовую мяжу, пачаўшы ваенныя дзеяньні супраць Чырвонай Арміі.
2010 — у Пінску на заводзе «Пінскдрэў» адбыўся выбух і пажар, які забраў жыцьці 14 чалавек.
У гэты дзень нарадзіліся
1881 — гішпанскі мастак Пабла Пікаса.
1913 — беларускі кінаапэратар і рэжысэр Уладзімер Цэсьлюк.
1933 — беларуская мастачка Нэлі Шчасная.
1934 — Карлас Шэрман, беларускі перакладчык і літаратар уругвайскага паходжаньня.
У памяці
1647 — італьянскі фізык і матэматык Эванджэліста Тарычэлі, які першы зьмерыў атмасфэрны ціск.
1958 — Вольфганг Паўлі, аўстрыйскі фізык, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі 1945 году.
***
Самыя галоўныя і цікавыя навіны можна атрымліваць адразу ж, падпісаўшыся на Тэлеграм-канал Радыё Свабода.