Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Гішпаніі адбываецца перапахаваньне парэшткаў Франка


Нашчадкі Франсіска Франка нясуць труну з яго целам
Нашчадкі Франсіска Франка нясуць труну з яго целам

У раніцу чацьвярга ўлады Гішпаніі скончылі падрыхтоўку і пачалі перанясеньне парэшткаў былога кіраўніка Гішпаніі Франсіска Франка зь дзяржаўнага маўзалею ў Даліне Палеглых на могілкі Эль Пардо ў Мадрыдзе, дзе пахаваная жонка гішпанскага дыктатара — паведамляе BBC.

Перанясеньне парэшткаў было ініцыятывай ураду Гішпаніі, большасьць якога складаюць прадстаўнікі партыі сацыялістаў. Прычынай стала недарэчнасьць знаходжаньня магілы дыктатара на найбуйнейшых нацыянальных могілках Гішпаніі, дзе ён быў пахаваны разам з салдатамі Грамадзянскай вайны, а таксама тое, што мэмарыяльны комплекс стаў прыцягваць праварадыкальных актывістаў.

Паведамляецца, што парэшткі Франсіска Франка пераносяцца на верталёце, а шматлікім прадстаўнікам СМІ адмаўляецца ў доступе да мерапрыемства (на дадзены момант на перапахаваньні прысутнічае каля 200 журналістаў). На цырымоніі перапахаваньня прысутнічаюць таксама і 22 нашчадка Франсіска Франка.

Раней праўнук былога лідэра Гішпаніі заявіў, што ён супраць эксгумацыі і перанясеньня парэшткаў свайго сваяка.

Паводле сацыялягічных апытаньняў, праведзеных Эль Мундо, 43% насельніцтва падтрымлівае рашэньне перанесьці парэшткі Франсіска Франка, 32.5% супраць, а астатнія не вызначыліся з адказам.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG