Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пракапеня ды іншыя айцішнікі будуць фінансаваць менскі футбольны клюб «Дынама», — Tut.by

абноўлена

Гульня з удзелам менскага "Дынама"
Гульня з удзелам менскага "Дынама"

Новымі ўладальнікамі футбольнага клюбу «Дынама» (Менск) стануць некалькі беларускіх IT-кампаній, у тым ліку фірма бізнэсоўца Віктара Пракапені. Паводле інфармацыі Tut.by, адпаведныя перамовы працягваліся каля трох месяцаў.

Ранейшы ключавы ўладальнік «Дынама» (57% акцый) Юры Чыж пазбавіўся сваёй долі сёлета ў траўні праз судовае рашэньне. Цяпер клюбны бюджэт фармуе горад.

«Апошнім часам прэзыдэнт вельмі ляяльны да прапаноў айцішнікаў. Ёсьць дамоўленасьць, што яны будуць спонсарамі клюбу, які павінен нарэшце пачаць гуляць і паказаць годны вынік», — адзначыў суразмоўца парталу, знаёмы з ходам перамоваў.

Віктар Пракапеня
Віктар Пракапеня

У мінулыя выходныя Віктар Пракапеня назіраў за матчам паміж «Дынама» і «Віцебскам», які менчукі прайгралі зь лікам 0:2. Пасля першага тайму бізнэсовец пакінуў стадыён.

Раней сярод прэтэндэнтаў на фінасаваньне «Дынама» называлі расейскага бізнэсоўца Міхаіла Гуцырыева і былога кампаньёна Юрыя Чыжа па фірме «Трайпл» Уладзімера Япрынцава. Аднак перавага была аддадзеная айцішнікам.

Угоды ня будзе, — крыніца Dev.by

IT-партал Dev.by са спасылкай на ўласную неназваную крыніцу сьцьвярджае, што перамовы пра пакупку клюбу ўжо завяршыліся з адмоўным вынікам.

Пракапеню з сынам бачылі на матчы «Дынама» зь «Віцебскам» у мінулую суботу (менчукі прайгралі 0:2), бізнэсовец сышоў пасьля першага тайму (калі лік быў 0:1). Адзначаецца, што да таго Пракапеня выступаў на бізнэс-форуме на «Чыжоўка-арэне» — там было 7000 гледачоў, а на матчы «Дынама» толькі 2000.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG