Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі новая атака на Сьведак Яговы: арышты ў Курску, ператрусы ў Нарыльску


Расейскія выданьні Сьведак Яговы.
Расейскія выданьні Сьведак Яговы.

У аўторак у Курску суд арыштаваў траіх пасьлядоўнікаў рэлігійнай арганізацыі «Сьведкі Яговы», на якіх завялі крымінальныя справы аб экстрэмісцкай дзейнасьці.

Адначасова з гэтым у Нарыльску прайшлі ператрусы па пяці адрасах пражываньня меркаваных членаў арганізацыі. Да ператрусаў спэцназ уварваўся ў будынак, дзе Сьведкі Яговы праводзілі сустрэчу. У ёй, як паведамляе «МБХ медиа», удзельнічалі каля 50 чалавек. У іх адабралі тэлефоны і іншую тэхніку. Частка затрыманых павезьлі на допыт у Сьледчы камітэт, а кіраўніку абшчыны паведамілі, што на яго заведзеная крымінальная справа.

  • У 2017 годзе Вярхоўны суд Расеі прызнаў рэлігійную арганізацыю «Сьведкі Яговы» экстрэмісцкай, забараніўшы яе дзейнасьць на тэрыторыі краіны. Пры гэтым, як адзначаў праваабарончы цэнтар «Мэмарыял», у рашэньні суду «не было прыведзена ніводнага факту парушэньня вернікамі грамадзкага парадку, праяваў агрэсіі або гвалту зь іх боку, а таксама сьведчаньняў, што іх дзейнасьць пагражала бясьпецы Расейскай Фэдэрацыі».
  • У сьнежні 2018 году Ўладзімір Пуцін на сустрэчы з членамі прэзыдэнцкай Рады па правах чалавека назваў прызнаньне Сьведак Яговы экстрэмістамі «лухтой», заявіўшы, што яны таксама хрысьціяне і перасьледаваць іх няма за што.
  • Тым ня менш, з часу забароны ў Расеі некалькі соцень членаў Сьведак Яговы трапілі пад крымінальны перасьлед, дзесяткі былі асуджаныя да рэальных тэрмінаў зьняволеньня паводле абвінавачаньня ў арганізацыі экстрэмісцкай дзейнасьці. Многія з арыштаваных вернікаў скардзіліся на катаваньні і зьдзекі падчас допытаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG