У Эўропе ня менш за дзесяць гадоў вядуць падрыўную дзейнасьць ваеннаслужачыя расейскай вайсковай часткі нумар 29155, сьцьвярджаецца ў артыкуле, апублікаваным 8 кастрычніка ў New York Times.
Па дадзеных крыніцы газэты, адстаўнога афіцэра ГРУ, вайскоўцы гэтай часткі спэцыяльнага прызначэньня ўдзельнічалі ў замаху на забойства баўгарскага гандляра зброяй, спробе дзяржперавароту ў Чарнагорыі, атручваньні Сяргея Скрыпаля і іншых тайных апэрацыях.
Заходнія спэцыялісты ў галіне бясьпекі прыйшлі да высновы, што ўжо вядомыя апэрацыі і, магчыма, іншыя, пра якія пакуль няма зьвестак, зьяўляюцца часткай скаардынаваных дзеяньняў расейскіх спэцслужбаў па дэстабілізацыі Эўропы.
У публікацыі New York Times адзначаецца, што ў апэрацыях удзельнічаюць элітныя падразьдзяленьні расейскіх спэцслужбаў, навучаныя дывэрсіяў, сабатажу і забойстваў.