Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўнік МУС пра скаргі на міліцыю: Трэба зыходзіць з таго, што грамадзяне паклёпнічаць ня стануць


Юры Караеў
Юры Караеў

«З майго асабістага досьведу: калі паскардзіліся на вайскоўца ўнутраных войскаў, на міліцыянта, то нешта там было». 

Міністар унутраных спраў Юры Караеў адказаў на пытаньне карэспандэнта «Нашай Нівы», ці сапраўды на адной з нарадаў МУС ён тлумачыў, што калі супрацоўнік міліцыі ня можа пацьвердзіць сваю пазыцыю відэазапісам, то ён, найхутчэй, і вінаваты.

«Я б не сказаў, што адназначна вінаваты. Проста калі паступае такая скарга, то трэба спачатку зыходзіць з таго, што грамадзяне ўзводзіць паклёп проста так ня стануць.

Словам, не адмятаць адразу магчымасьць, не закрывацца: "Міліцыянт заўсёды мае рацыю!"

Як той казаў, міліцыя ў нас рабоча-сялянская, асабовага складу шмат, не заўсёды ўсё будзе ідэальным.

З майго асабістага досьведу: калі паскардзіліся на вайскоўца ўнутраных войскаў, на міліцыянта, то нешта там было. Што не зусім так — гэта 100%, што згусьцілі фарбы — хутчэй за ўсё. Але бяры і шукай. І дай Бог, каб нічога ня спраўдзілася, каб былі максымум некарэктныя паводзіны, а ня нешта незаконнае.

І, вядома ж, мы стараемся зьвесьці такія праявы да нейкага ніжняга пункту, відэа тут — як інструмэнт.

Разумееце, у міліцыянта найцяжэйшая работа. Узяць ДАІ — ён на вуліцы, ён стомлены, ён выгарае, ён працуе з парушальнікамі, якія да яго амаль заўсёды па змоўчаньні ставяцца нэгатыўна і ў нейкай форме гэта выказваюць. Ён сам нэрвуецца.

Але ён павінен трымацца! Быць стрыманым, памятаць, што працуе ў імя людзей, для людзей».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG