Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: дзень памяці Андрэя Мрыя


Андрэй Мрый Разам з братам Васілём Шашалевічам і сямʼёй
Андрэй Мрый Разам з братам Васілём Шашалевічам і сямʼёй

Падзеі 8 кастрычніка ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дата дня

8 кастрычніка 1943 году памёр Андрэй Мрый беларускі празаік, журналіст. Мрый напісаў кнігу «Запіскі Самсона Самасуя», у якой у сатырычным тоне паказаў усталяваньне новага ладу у 20-я гады мінулага стагодзьдзя, у тым ліку пачаткі савецкай беларусізацыі. Твор быў абвешчаны пасквілем на савецкую рэчаіснасьць, а аўтара саслалі ў ГУЛАГ.

Таксама ў гэты дзень

1621 – скончылася Хоцінская бітва, у якой войска Рэчы Паспалітай на чале зь Янам Хадкевічам перамагло войска турэцкага султана Асмана ІІ.

1656 – у бітве пад Прасткамі войск ВКЛ і Польскага каралеўства перамагло швэдаў.

У гэты дзень нарадзіліся

1831 — Міхал Ельскі, беларуска-польскі скрыпач, кампазытар і пісьменьнік.

У памяці

1910 — памерла Марыя Канапніцкая, польская пісьменьніца.

1991 — памерла Зоська Верас, беларуская дзяячка і пісьменьніца.

Зоська Верас у 1980-я гады. Здымак Сяргея Панізьніка
Зоська Верас у 1980-я гады. Здымак Сяргея Панізьніка

2004 — памёр Жак Дэрыда, францускі філёзаф.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG