Міністар замежных справаў Беларусі Уладзімер Макей даў інтэрвію «Голасу Амэрыкі», у якім расказаў пра аднаўленьне дыпляматычнай прысутнасьці ў Менску і Вашынгтоне, пра пытаньне расейскай вайсковай базы ў Беларусі і канфлікт на Данбасе.
Інтэрвію было запісанае 27 верасьня ў Нью-Ёрку. Паводле Макея:
- «для Беларусі разьвіцьцё стасункаў са Злучанымі Штатамі вельмі важнае, бо мы разумеем, што Злучаныя Штаты — гэта дзяржава нумар адзін у сьвеце, і любая краіна павінна мець зь імі нармальныя адносіны»;
- «воклічы аб тым, што Беларусь кудысьці сыходзіць, што гэта нейкія непрыязныя крокі ў адносінах да Расеі, заснаваны на маргінальным, заганным мэнталітэце або мысьленьні тых ці іншых экспэртаў у некаторых суседніх краінах»;
- «разьмяшчэньне нейкага дадатковага замежнага аб'екта на тэрыторыі Беларусі [у кантэксьце згадак наконт плянаў расейскай вайсковай базы. — РС] ня будзе спрыяць большай стабільнасьці і бясьпецы ў нашым рэгіёне»;
- «прапанова аб разьмяшчэньні міратворцаў на Данбасе была прадыктаваная менавіта гэтым імкненьнем — зрабіць хоць нешта, што дапамагло б разьвесьці бакі канфлікту».
Макей таксама нядаўна даваў вялікае інтэрвію расейскаму выданьню РБК: