Падзеі 2 кастрычніка ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
Дата дня
Пад 2 кастрычніка 1323 году зафіксавана першая пісьмовая згадка Вільні - у лісьце вялікі князь літоўскі Гедзімін называе горад сваім «стольным градам».
Таксама ў гэты дзень
1413 — была заключана Гарадзельская вунія Вялікага княства Літоўскага з Каралеўствам Польскім, якая надала беларуска-літоўскай шляхце палітычныя правы.
1523 — у кракаўскай друкарні на лацінскай мове выйшаў зборнік Міколы Гусоўскага «Песьня пра зубра», які складаўся з прысьвячэньня каралеве Боне Сфорцы, уласна паэмы і 11 вершаў.
1870 — Рым стаў сталіцай аб’яднанай Італіі.
1930 — у Горадні надрукаваны першы нумар часопісу «Беларуская думка».
1990 — выйшаў першы нумар газэты Вярхоўнага Савету Рэспублікі Беларусь «Народная газэта».
У гэты дзень нарадзіліся
1819 — Аляксандар Незабытоўскi, беларускі і польскі пісьменьнік.
1828 — Міхаіл Каяловіч, гісторык, грамадзкі дзеяч, адзін з родапачынальнікаў ідэалёгіі «заходнерусізму».
1869 — Махатма Гандзі, адзін з кіраўнікоў ды ідэоляг нацыянальна-вызвольнага руху Індыі.
1904 — Грэм Грын, ангельскі пісьменьнік, драматург і літаратурны крытык.
У памяці
1800 — Мацей Радзівіл, драматург, кампазытар.
1892 — Эрнст Рэнан, францускі пісьменьнік, гісторык і філёляг
1924 — Аляксей Сапуноў, гісторык, археограф, краязнаўца.
1968 — Аляксей Глебаў, беларускі скульптар.