Лінкі ўнівэрсальнага доступу

 
ЗША пашырылі санкцыі на самалёт расейскага бізнэсоўца Прыгожына, пра які расказвала «Настоящее время»

ЗША пашырылі санкцыі на самалёт расейскага бізнэсоўца Прыгожына, пра які расказвала «Настоящее время»


Яўгеній Прыгожын, архіўнае фота
Яўгеній Прыгожын, архіўнае фота

У сувязі са спробамі ўмяшальніцтва ў прамежкавыя выбары ў Кангрэс ЗША ў 2018 годзе, у датычнасьці да якіх падазраюць Расею, Злучаныя Штаты пашырылі санкцыйныя сьпісы. Тэлеканал «Настоящее время» знайшоў у сьпісах самалёт блізкага да Крамля расейскага бізнэсоўца Прыгожына.

Пад санкцыямі аказаліся тры афшорныя кампаніі і запісаныя на іх яхта і тры самалёты. Згодна з дакумэнтам, яны належаць блізкаму да Крамлю расейскаму бізнэсоўцу Яўгенію Прыгожыну або зьвязаныя зь ім.

Таксама ў санкцыйны сьпіс уключылі расейцаў Дзяніса Кузьміна і Ігара Несьцерава. Мінфін ЗША зьвязвае іх з кампаніяй «Агенцтва інтэрнэт-дасьледаваньняў», якую называюць «фабрыкай троляў», і зь бізнэсоўцам Прыгожыным (само агенцтва трапіла пад санкцыі раней).

37-мэтровая яхта St. Vitamin Pleasure Craft, якая трапіла пад санкцыі, зьвязаная з Beratex Group Ltd (пра яе пісаў Фонд барацьбы з карупцыяй Аляксея Навальнага). Бізнэс-джэтам Hawker 800 з бартавым нумарам RA-02791 (у мінулым M-VITO), што таксама пад санкцыямі, карыстаецца сам Прыгожын, вынікала з расьсьледаваньня тэлеканалу «Настоящее время».

Чытайце поўнае расьсьледаваньне: Імпэрыя Прыгожына: ад катлеткі ў сталовай да наймітаў у Цэнтральнай Афрыцы >>>

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG