Кампанія «Мегалайн», якую зьвязваюць з блізкім да Пуціна прадпрымальнікам Яўгеніем Прыгожыным, ад 2017 году выйграла на Крыме чатыры кантракты на агульную суму мільярда рублёў, паведамляе выданьне «Проект».
Згодна з тэндэрамі, «Мегалайн» рэканструюе камунальную інфраструктуру (водаачышчальныя збудаваньні і сыстэму водаадвядзеньня) на анэксаваным паўвостраве. Большая частка сродкаў на яе праекты выдзелена ў рамках фэдэральнай мэтавай праграмы разьвіцьця Крыму.
Тэндэры, паводле зьвестак «Проекту», праходзілі па адным сцэнары. Падаваліся заяўкі, але вынікі адмянялі або працягвалі тэрмін разгляду заявак з дапамогай скаргаў у Фэдэральную антыманапольную службу, а затым конкурс праводзілі паўторна. У другі раз «Мегалайн» выйграваў тэндэр у бесканкурэнтной барацьбе, таму што да другога этапу ацэнкі заявак у трох выпадках з чатырох дапускалі толькі гэтую фірму.
Раней журналісты выявілі, што структуры Прыгожына выйгралі ў Расеі тэндэры як мінімум на 209 мільярдаў рублёў (3,2 мільярда даляраў).