Падзеі 1 кастрычніка ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
Дата дня
1 кастрычніка 1991 году пачаў працу Беларускі гуманітарны ліцэй, які пазьней атрымае імя Якуба Коласа.
Таксама ў гэты дзень
1944 ― створаны Берасьцейскі тэатар драмы.
1946 ― завяршыў працу Нюрнбэрскі трыбунал.
1949 ― заснавана Кітайская Народная Рэспубліка.
У гэты дзень нарадзіліся
1829 ― Уладзіслаў Віктар Акінчыц, лекар, удзельнік паўстаньня 1863 году.
1881 ― Міхаіл Станюта, беларускі мастак.
У памяці
1992 — памёр Мікалай Бірыла, беларускі мовазнавец.