Вярхоўная прадстаўніца Эўразьвязу па замежных справах і палітыцы бясьпекі Фэдэрыка Магерыні прыедзе ў Менск 4–5 кастрычніка.
Прэмʼер-міністар Беларусі Сяргей Румас і Магерыні падчас працоўнага абеду 4 кастрычніка абмяркуюць праграмны дакумэнт «20 дасягненьняў да 2020 году», які быў прыняты на саміце Усходняга партнэрства ў 2017 годзе.
5 кастрычніка Магерыні прыме ўдзел у мерапрыемстве «Будучыня Усходняга партнэрства», а таксама сустрэнецца ў Аляксандрам Лукашэнкам, прадстаўнікамі ўраду, апазыцыі і грамадзянскай супольнасьці.