Падзеі 29 верасьня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
Дата дня
29 верасьня 1529 году быў зацьверджаны першы Статут Вялікага Княства Літоўскага.
Таксама ў гэты дзень
1772 — Сойм зацьвердзіў першы падзел Рэчы Паспалітай.
1872 — адкрылася Полацкая настаўніцкая сэмінарыя
1938 — падпісалі Мюнхенскую дамову. Італія, Вялікая Брытанія і Францыя пагадзіліся з анэксіяй Нямеччынай Судэцкага абшару Чэхаславаччыны.
1939 — зьнішчылі абраз Будслаўскай Маці Божай. Адрэстаўравалі яго ў 1991 годзе.
1941 — адбыўся масавы расстрэл нацыстамі жыхароў Кіева ва ўрочышчы Бабін Яр.
У гэты дзень нарадзіліся
1547 — Мігель Сэрвантэс, гішпанскі пісьменьнік.
1823 — Уладзіслаў Сыракомля, беларускі і польскі паэт.
1866 — Міхайла Грушэўскі, украінскі гісторык, старшыня Цэнтральнай Рады.
1880 — Сяргей Сахараў, беларускі фальклярыст, этнограф, пэдагог.
1891 — Аркадзь Смоліч, беларускі навуковец, палітычны і грамадзкі дзяяч.
1904 — Леў Голуб, беларускі кінарэжысэр, сцэнарыст, народны артыст Беларускай ССР.
1912 — Мікелянджэла Антаніёні, італьянскі кінарэжысёр.
1923 — Арсень Лабовіч, беларускі тэатразнавец, крытык.
1943 — Лех Валэнса, заснавальнік польскага прафсаюзу «Салідарнасьць», а пазьней прэзыдэнт Польшчы, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі міру.
1946 — Іван Гайшун, матэматык, акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.