Падзеі 28 верасьня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
Дата дня
28 верасьня 1937 году быў рэпрэсаваны Ўладзіслаў Галубок, рэжысэр, актор і заснавальнік Беларускага дзяржаўнага вандроўнага тэатру, народны артыст БССР.
Таксама ў гэты дзень
1939 — гітлераўская Нямеччына і Савецкі Саюз падпісалі дамову аб дружбе і супольнай мяжы.
У гэты дзень нарадзіліся
1803 — Праспэр Мэрымэ, францускі пісьменьнік.
1924 — Марчэла Мастраяні, італьянскі кінаактор.
1929 — Дзьмітро Паўлычка, украінскі паэт, Герой Украіны. У 1995 годзе падпісаў ліст украінскіх пісьменьнікаў у абарону беларускай мовы.
У памяці
1970 — Джон Дос Пасас, амэрыканскі пісьменьнік.
1991 — Майлз Дэйвіс, амэрыканскі джазавы музыка.