Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: дзень народзінаў мовазнаўцы Фёдара Янкоўскага


Падзеі 21 верасьня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дата дня

Фёдар Янкоўскі
Фёдар Янкоўскі

21 верасьня 1918 году нарадзіўся Фёдар Янкоўскі, беларускі мовазнаўца і пісьменьнік. Складальнік зборнікаў крылатых словаў і афарызмаў, прыказак і прымавак, параўнаньняў, фразэалягізмаў.

Выразы на штодзень

Асаблівая заслуга Янкоўскага дзеля захаваньня беларускае мовы за савецкім часам была ў выданьні дапаможнікаў у фанэтыцы. Дзякуючы ягоным кнігам студэнты, пісьменьнікі, дыктары радыё і тэлебачаньня мелі магчымасьць навучыцца гаварыць па-беларуску прыгожа і без памылак.

Таксама ў гэты дзень

1610 — войскі ВКЛ і Кароны Польскай занялі Маскву.

1801 — замест зьліквідаванай Літоўскай была ўтвораная Горадзенская губэрня (існавала да 1921 г.).

1933 — у Бэрліне распачаўся судовы працэс па справе падпалу Райхстагу, які адбыўся 27 лютага 1933 году. Зь пяці абвінавачаных сваю віну прызнаў толькі Ван дэр Любэ. Суд вынес яму сьмяротны прысуд.

У гэты дзень нарадзіліся

1902 — Пётра Мiрановіч, беларускі мастак. Вучыўся у Латвійскай акадэміі мастацтваў і Аўстрыйскай акадэміі мастацтваў. З 1950 году жыў ў Нью-Ёрку.

1923 — Мікалай Барысевіч, беларускі фізык, акадэмік Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі (1969) і Акадэміі навук СССР (1981). Заслужаны дзяяч навукі Беларусі.

1934 — Леанард Коэн, канадзкі сьпявак і кампазытар.

Леанард Коэн
Леанард Коэн

1959 — Віктар Івашкевіч, палітычны дзяяч, журналіст, адзін зь лідэраў нацыянальнага адраджэнскага руху.

Віктар Івашкевіч
Віктар Івашкевіч

У памяці

1830 — Ян Сьнядэцкі, астраном, матэматык, філёзаф, рэктар Віленскага ўнівэрсытэту.

1860 — нямецкі філёзаф Артур Шапэнгаўэр.

1975 — беларускі пісьменьнік Міхась Лынькоў, аўтар аповесьці «Міколка-паравоз».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG