Кліп Макса Каржа «Малый повзрослел» сабраў больш за 100 мільёнаў праглядаў на YouTube. Ролік загрузілі на канал лэйбла Respect Production у 2017 годзе.
Сярод беларускіх музыкаў гэта другі падобны рэкорд. Адзнаку ў 100 мільёнаў праглядаў раней пераадолеў кліп гурта IOWA «Бьёт Бит», загружаны ў 2015 годзе. На момант публікацыі кліп IOWA паглядзелі амаль 112 мільёнаў разоў.